Reuters.com

Reuters.com

Ліянэль Мэсі працягнуў кантракт з «Барселонай» у суботу, 25 лістапада. Пагадненне разлічана да лета 2021 года, а заробак гульца павялічаны да €43 млн за сезон. Сума адступных складае €700 млн.

У спісе самых высокааплатных гульцоў свету па версіі іспанскага выдання Marca Мэсі абышоў былога партнёра па зборнай Аргенціны Карласа Тэвеса — гулец кітайскага «Шанхая Шэньхуа» атрымлівае за сезон €38 млн.

Трэцяе месца ў спісе гульцоў з самай высокай зарплатай заняў гулец ПСЖ Нэймар. У год ён атрымлівае €36 млн.

Крышціяну Раналду, які працягнуў кантракт з «Рэалам» у гэтым сезоне, апусціўся на чацвёртае месца рэйтынгу. Ён зарабляе ў год €34 млн.

Замыкае пяцёрку яшчэ адзін футбаліст кітайскага чэмпіянату бразілец Оскар. Былы гулец «Чэлсі» зарабляе ў «Шанхай СІПГ» €24 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0