Якія асаблівасці нашае краіны ўлады лічаць неабходным прарэкламаваць жыхарам Расіі? Мы выбралі асноўныя тэзісы з усіх шасці апісаных прычын, якія малююць карціну Беларусі ў вачах нашых усходніх суседзяў. Як вам?

1. Цікавая гісторыя, шмат у чым не звязаная з Расіяй

Фота тут і ніжэй — vetliva.by

Фота тут і ніжэй — vetliva.by

Акцэнт зроблены на вялікай колькасці «тыпова еўрапейскіх славутасцяў», да якіх аднеслі «ўтульныя вузкія вулачкі з брукаванымі тратуарамі і невялікімі дамамі», а таксама касцёлы, сінагогі і пратэстанцкую кірху.

«Казачны лес з дзіўнымі раслінамі» — менавіта так у артыкуле называюць Белавежскую пушчу.

2. Запаведнік СССР

Аўтары артыкула раяць наведаць Беларусь тым, хто не заспеў часы існавання Савецкага Саюза, «каб паглядзець, у якой атмасферы жылі бацькі», а старэйшаму пакаленню — «з'ездзіць за настальгіяй і ўспамінамі».

3. Жыццё ў мегаполісе — гэта пастаянны стрэс

«Пара спыніцца і адпачыць» — так заклікаюць расейцаў у беларускія санаторыі, абяцаючы і плаванне ў басейне, і хваёвыя і перлавыя ванны, і прагулкі ўздоўж возера ці па хваёвым лесе.

4. Гарналыжныя курорты, як у Еўропе

Распавядаецца пра два беларускія гарналыжныя цэнтры, якія па сваім узроўні не саступаюць еўрапейскім курортам, маючы значна ніжэйшыя цэны.

5. Сыры, каўбасы і прысмакі

А яшчэ дранікі, калдуны, клёцкі са скваркамі, бігас (капусту з мясам) і бабку — вось што прапануюць пакаштаваць турыстам у Беларусі.

А набыць у якасць сувеніра раюць еўрапейскія і мясцовыя сыры, журавіны ў цукры, шакалад, фігурны цукар з карыцай, аўсяную кашу ў савецкай ўпакоўцы, вафлі «Артэк» і «Чарнаморскія», абяцаючы «той самы смак з дзяцінства».

6. Нізкія цэны

«Беларусь — недарагая краіна. Паездка сюды атрымаецца бюджэтнай, а ўражанняў будзе шмат», — запэўніваюць аўтары артыкула і абяцаюць кошт абеда ў кафэ ў межах 8-10 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?