Галоўнае ўпраўленне паліцыі Кіеўскай вобласці паведамляе пра трагічны выпадак, які адбыўся 28 лістапада.

Двое беларусаў і расіянка незаконна праніклі на тэрыторыю адселенага закрытага вайсковага аб’екта «Чарнобыль-2». Адзін з беларусаў для яркіх уражанняў вырашыў абраць радыёлакацыйную вышку, аднак не разлічыў свае сілы і сарваўся з 15-метровай вышыні. Дактарам засталося толькі канстатаваць смерць.

Па дадзеным выпадку заведзеная крымінальная справа па артыкуле 115 ч.1 КК Украіны «Наўмыснае забойства» з папраўкай на няшчасны выпадак. На спадарожнікаў загіблага складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Пазней стала вядомае імя загіблага, ім аказаўся 33-гадовы жыхар Жодзіна Дзмітрый Шкіндзер. Гэта дасведчаны сталкер, які неаднаразова бываў у падобных выправах.

Два гады таму «НН» брала інтэрв’ю ў Дзмітрыя Шкіндзера. У цывільным жыцці Дзмітрый працаваў прарабам, быў жанаты, меў двух дзяцей. У 2011 годзе ён займеў хобі — быць сталкерам. Ужо на 2015 год ён меў сем выправаў у Чарнобыльскую зону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?