Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прыняла рашэнне, што ўсе чыстыя спартсмены павінны атрымаць права выступіць на Алімпіядзе ў Пхенчхане. У тым ліку на Гульні ў Карэю могуць паехаць і расійскія хакеісты

Рашэнне радыа было аднагалосным. Пра гэта паведамляе прэс-служба IIHF. Паводле звестак прэс-службы, напярэдадні выканкама МАК, на якім будзе прынята канчатковае рашэнне аб удзеле Расіі ў Алімпіядзе, IIHF хацела б падтрымаць допуск на Гульні усіх чыстых расійскіх спартсменаў.

«Мы хочам падкрэсліць нашу пазіцыю для МАК: мы супраць калектыўнай адказнасці. Будзе несправядлівым караць мноства расейцаў, якія не маюць да допінгу ніякага дачынення », - заявіў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель.

Рашэнне аб удзеле зборнай Расіі, і ў тым ліку і хакейнай каманды, на Алімпіядзе 2018 года будзе абвешчана 5 снежня.

У выпадку, калі МАК вырашыць не дапускаць зборную Расіі, спартсмены атрымаюць права выступіць пад нейтральным сцягам. Аднак расійскі бок абвясціў, што не мае намеру скарыстацца гэтым правам. У выпадку, калі МАК не дапусціць зборную Расіі і ў тым ліку адмовіцца пускаць на Гульні хакеістаў, КХЛ гатовая разгледзець пытанне аб забароне ўдзелу ў Алімпіядзе ўсіх хакеістаў Лігі, уключаючы замежных.

Супраць адхілення хакейнай зборнай Расіі выступілі федэрацыі хакея Канады, Чэхіі, Швейцарыі, Фінляндыі і Швецыі. Адпаведны ліст яны накіравалі ў IIHF.

Раней выказвалася меркаванне, што месца расійскай хакейнай зборнай можа заняць Беларусь, што не трапіла на Алімпіяду, але мае самы высокі рэйтынг сярод зборных, што не едуць на Гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?