Як паведамляе паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Yonhap са спасылкаю на кіраўніцтва штабоў паўднёвакарэйскай арміі, Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету.

Японскі тэлеканал NHK паведаміў са спасылкаю на мінабароны Японіі, што ракета была скіраваная на ўсход і праляцела над японскім востравам Хакайда, упаўшы ў мора ў адлегласці каля 210 кіламетраў ад японскай прэфектуры Ааморы ў выключнай эканамічнай зоне Японіі. Такім чынам, ракета была ў паветры прыкладна 50 хвілін, праляцеўшы каля 1200 кіламетраў.

Раней паўночнакарэйскі рэжым выступаў з пагрозамі знішчэння пры дапамозе ракетнага ўдару амерыканскай вайсковай базы на выспе Гуам, якая знаходзіцца амаль у трох з паловаю тысячах кіламетраў ад паўночнакарэйскіх берагоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0