У панядзелак у крымскім горадзе Керч мужчына выклікаў паліцыю на жанчыну, якая нібыта хацела забраць ягонага сына. Усё аказалася дакладна наадварот: праз 4 гады маці знайшла выкрадзенага і вывезенага з Беларусі сына, паведамляе Tut.By

У чэрвені 2013-га бацька хлопчыка, як звычайна, узяў сына на выходныя да сябе ў Гомель — і знік разам з ім. Хлопчыка абвясцілі ў міжнародны вышук.

 Скрыншот з сайта Інтэрпола

 Скрыншот з сайта Інтэрпола

У дзень нараджэння хлопчыка, 19 лістапада 2017-га, пашукавікі з атрада «Анёл» папрасілі расійскіх калегаў яшчэ раз размясціць арыентоўку. І здарыўся цуд: з Керчы патэлефанавалі дзве жанчыны — яны ведалі дзіця.

Маці ў спешным парадку сабрала ўсе неабходныя дакументы і адна адправілася за сынам. Аднак адразу забраць хлопчыка не атрымалася. Былы муж вырашыў прыцягнуць на свой бок мясцовых журналістаў, звярнуўшыся ў керчанскую прэсу.

«Прыязджайце, тут адна грамадзянка спрабуе па паперцы, па ксеракопіі, выканаць рашэнне замежнага суда. (…) Тут нейкія дзве бабы спачатку яго сілай цягнулі, потым супрацоўнікі паліцыі спынілі бязмежжа. Яны моцна напалохалі дзіця», — публікуе выданне kerch.fm аўдыёзапіс размовы з мясцовым жыхаром Аляксандрам. Гэта аказаўся той самы Аляксандр Смолеў у вышуку.

Мужчына змаўчаў, што былую жонку суправаджалі супрацоўнікі паліцыі і органы апекі.

Сама беларуска на камеру журналістам падзялілася бядой: «Чатыры з паловай гады па ўсім белым свеце: з газетамі, з пошукавікамі». Яна паказала пашпарт сына, арыгінал яго пасведчання аб нараджэнні і дзіцячыя фота. А таксама рашэнне суда лістапад 2013-га аб пазбаўленні бацькі дзіцяці бацькоўскіх правоў за парушэнне парадку сустрэч — за тое, што фактычна выкраў хлопчыка.

Відэа: kerch.fm

Мама хлопчыка просіць дапамогі ў беларускіх спецыялістаў у адаптацыі дзіцяці.

«А цяпер я мару ускочыць у гэты самалёт і паляцець хоць куды!» — сказала яна падчас размовы з журналістам вечарам 28 лістапада за некалькі гадзін да вылету.

Святлана спадзяецца, што ўжо ў сераду раніцай яна будзе з сынам дома ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?