Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. Самалёт казахстанскага лідара прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.

Нурсултана Назарбаева ў аэрапорце сустрэў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

Плануецца, што сёння ў Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0