Лёня Васільковіч.
Лёня Васільковіч (так-так, бацькі назвалі яе Леаніда) — мастачка з Брэста, якая «захапіла» ўжо не адну сцяну ў сваім родным горадзе. Лёня малявала з дзяцінства: спачатку дома на шпалерах, пасля ўжо арганізавана ў мастацкай школе і на архітэктурным факультэце БрДТУ.
Сёння мясцовыя ўлады Брэста давяраюць мастачцы ўпрыгожваць нязграбныя цэнтральныя цеплавыя пункты і шэрыя сцены каля радзільні, напрыклад. Яе малюнкі можна ўбачыць і на ўваходзе на тэрыторыю музея Брэсцкай крэпасці, а таксама ў кватэрах творчых людзей.
Лёня дае магчымасць убачыць Брэст па-новаму.