Рэальны заробак ва Украіне ў кастрычніку 2017 года ў параўнанні з кастрычнікам 2016 павялічыўся на 19,9%. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
Сярэдні заробак у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2017 павялічыўся на 0,4%, а ў гадавым вымярэнні - на 37,9% і склаў 7377 грыўняў (каля 550 беларускіх рублёў у эквіваленце).
Самы высокі ўзровень заробкаў у кастрычніку зафіксаваны ў Кіеве — 11454 грыўні (852 рублі), а самы нізкі ў Чарнавіцкай вобласці - 5772 грыўні (429 рублёў).