Урадам прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2018 годзе, паведамляе прэс-служба ведамства.

Працоўныя дні ў 2018 годзе пераносяцца: з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня

Гэта значыць, што на Новы год мы будзем адпачываць цэлыя чатыры дні — з 30 снежня па 2 студзеня (субота — аўторак)

Нагадаем, што тры выходныя мы будзем адпачываць з 23 па 25 снежня 2017 года, калі адзначаецца Раство паводле грыгарыянскага і новаюліянскага календароў. Праваслаўнае Раство ў Беларусі прыходзіцца гэтым разам на нядзелю (7 студзеня).

Таксама працоўны дзень пераносіцца з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка (адпачываць будзем з 8 па 11 сакавіка, чатыры дні);

з панядзелка 16 красавіка (17 красавіка — Радаўніца) на суботу 14 красавіка, тут будзе ўсяго тры выходныя — з 15 па 17 красавіка,

працоўны дзень з панядзелка 30 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка (выходныя 29 красавіка — 1 мая). 9 мая ў 2018 годзе будзе ў сераду.

Прадугледжаны таксама перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня (святы будуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня, чатыры дні) на суботу 7 ліпеня;

з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня (тры выходныя); з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0