29.11.2017 / 20:57

Беларуска Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе 17

biathlon_online

Беларуска Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету, што праходзіць у шведскім Эстэрсундзе.

Яна прабегла дыстанцыю за 42 хвіліны 57,4 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху.

Другое месца ў Сюнеэве Сулемдаль (Нарвегія, +2,9), на трэцім украінка Юлія Джыма (+12,0)

Дар'я Домрачава заняла 14-е месца. Дар'я Юркевіч - 36-я, Ірына Крыўко - 38-я, Надзея Пісарава - 93-я.

Гэтая перамога стала першай для Скардзіна ў Кубку свету па біятлоне.

У чацвер у Эстэрсундзе пройдзе мужчынская гонка на 20 кіламетраў.

2
Кропкабай / Адказаць
29.11.2017 / 21:08
Віншую! Нарэшце Надзея здабыла медаль на Кубку свету!
3
Žvir / Адказаць
29.11.2017 / 21:10
Malajčynka ! :) A to ūžo abviaščala ab zaviaršeņni spartovaj kar`jery.
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
29.11.2017 / 21:12
Малайчынка! Мае вiншаваннi
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру