30.11.2017 / 10:26

Італьянец прадае сядзібу пад Мінскам, якую будаваў для сябе, за мільён даляраў 28

Дом-сядзіба знаходзіцца за 22 кіламетры ад Мінска, у вёсцы Траскоўшчына (Ракаўскі кірунак). За вялікім участкам — бераг ракі Іслач і стары цагляны млын.

Зараз, калі няма лістоты, ён добра бачны з тэрасы дома. Будавалі сядзібу для італьянца па імені Джакама. Праектам займалася беларускі архітэктар-дызайнер Марына Мацаль. Яна распавяла Tut.by, як ствараўся дом, які цяпер ацанілі амаль у мільён даляраў і выставілі на продаж.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль.

— Гаспадар хаты — італьянец, родам з Мілана, — распавяла Марына Мацаль. — Спецыфіка працы абавязвае яго бываць у розных краінах, у тым ліку і ў нашай. Чатыры гады таму Джакама захацеў пабудаваць у Беларусі дом. Ён часта расказваў пра Чэхаўскі дом-музей у Маскве і казаў, што хацеў бы сабе дамок такога ж плана. Мы з мужам Максімам (ён з будаўнічым падыходам, я — з дызайнерскім) намалявалі эскіз праекта.

Дом-музей Чэхава ў Маскве. Фота: vsedomarossii.ru

Джакама праект спадабаўся, але перад будаўніцтвам ён хацеў параіцца з сябрам-архітэктарам з Мілана. Той вонкава пахваліў дом, а па планіроўцы ўнёс заўвагі і праўкі. Напрыклад, уваход у санвузел размясціў праз гардэробную, у сталовую — праз гасціную.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

— Мне давялося абараняць свой праект, даказваць эрганоміку памяшканняў — і мне гэта ўдалося. У выніку Джакама прыняў той варыянт, якія мы яму прапанавалі першапачаткова.

Плошча дома — 300 квадратных метраў. Будавалі яго з натуральных матэрыялаў: сцены з бруса, на даху — сланцавая дахоўка, драўляныя шклопакеты.

— Быў нюанс з колерам фасада, — з усмешкай успамінае Марына. — Джакама ўсё ўгаворваў мяне рабіць фасад брудна-ружовым, як Дом-музей Чэхава. Я ж настойвала на ўніверсальным шэрым колеры і белых аканіцах — так і вырашылі.

На першым паверсе дома размясціліся пярэдні пакой, гасцёўня, сталовая і кухня.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Міжпакаёвыя дзверы і ўсё, што тычыцца ўнутранай сталяркі, кухня з масіву дубу — усё было выраблена ў Беларусі. Ідэя раскладкі драўніны фасадаў у кухні, праўда, была запазычаная ў вядомай італьянскай фабрыкі.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

— У Джакама было пажаданне, што ўсё ў доме павінна быць натуральным. Падлога, сцены, столь — драўляныя. Адзінае, каб не было адчування лазні, сцены і столь мы фарбавалі ў белы колер. Падлогу з масіва хвоі пакрылі якасным складам (алей + воск) вядомага нямецкага вытворцы, каб было адчуванне трошкі абветранага дрэва. Падлога на кухні і часткова ў санвузлах зроблена са сланцу. Тканіна на занавесках, на канапах — усё лён, воўна, бавоўна, кашмір або спалучэнне гэтых тканін.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

На другім паверсе дома — тры спальні, да кожнай з іх прымыкае санвузел. У спальні гаспадароў ёсць камін, гардэробная і балкончык з відам на возера. У санвузле абсталяваны хамам.

Абстаноўка ў дом куплялася ў Італіі.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

— Спецыяльна для гэтага лятала ў Мілан на выставу, — распавядае Марына Мацаль. — У нас з Джакама за адзін дзень удалося там выбраць літаральна ўсё: мэблю, свяцільні, тэкстыль, пасцельную бялізну яго любімай маркі.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Працуючы над домам у цэлым, Марына Мацаль не прытрымлівалася нейкага адзінага стылю.

— Удалося змяшаць некалькі стылістык. Архітэктура дома, хутчэй, бліжэйшая да англа-амерыканскай класікі. Выкарыстанне натуральных матэрыялаў, спалучэнне патрэсканага дрэва з італьянскай мэбляй высокага ўзроўню — гэта спалучэнне як быццам бы залішне полюсных рэчаў. Хацелі стварыць такі беларуска-еўрапейскі дом — і вынікам засталіся задаволеныя.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Дом-сядзіба ацяпляецца прыродным газам. У дадатак да аўтаматычнай сістэмы ацяплення ў гасцінай ёсць адкрыты камін, а ў галоўнай спальні — камін з закрытай топкай. Усе вільготныя памяшканні маюць прымусовую сістэму вентыляцыі: чатыры санвузлы, турэцкая лазня (хамам), топачныя, гардэробная пры галоўнай спальні і кухня. На ўчастку — свідравіна, станцыя водападрыхтоўкі (ачысткі і памякчэння вады), а таксама станцыя біялагічнай ачысткі.

Фота: прадстаўлена Марынай Мацаль

Побач ёсць гасцявы домік, які застаўся яшчэ ад ранейшых гаспадароў участка. Яго разабралі, пачысцілі, узялі і склалі нанова. Унутры дома ёсць невялікая спальня, кухня, гасцёўня — усё абстаўлена мэбляй з IKEA.

Прадаецца дом за 970 тысяч даляраў у эквіваленце.

0
Э / Адказаць
30.11.2017 / 10:37
І прадаецца ня першы год
16
Уладзімір / Адказаць
30.11.2017 / 10:45
Судя по материалам - ,,финский домик" , или немного ,,гламурненький" барак .За што такия грошы ? 
4
Васіль Астрэйка / Адказаць
30.11.2017 / 10:48
Вельмі прыгожы дом і інтэр'еры. Хацеў бы ў такім жыць. Але ж дорага ((
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру