Па факце нападу на банк у Магілёў распачата яшчэ адна крымінальная справа — за разбой з прымяненнем агнястрэльнай зброі, паведаміў кіраўнік СК Іван Наскевіч 30 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Магілёве. Раней была распачата справа за захоп закладнікаў.

«Складанасцяў з расследаваннем гэтай справы няма, хоць падазраваны не дае паказанняў», —распавёў Наскевіч.

Журналісты цікавіліся, ці сапраўды зброя, з якой рабаўнік прыйшоў у банк, была баявой. Па словах Наскевіча, вынікі балістычнай экспертызы следствам яшчэ не атрыманы, так што «рабіць нейкія высновы аб ужываннем зброі рана», піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0