Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры ў першы дзень зімы. Парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с.
У пятніцу, 1 снежня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Ноччу чакаюцца ападкі, днём магчымы невялікі кароткачасовы мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У Мінску ноччу і раніцай моцны вецер і ападкі (моцны мокры снег, каля 9 мм).