У казахстанскім горадзе Алматы вуліцу Фурманава, якая з'яўляецца адной з галоўных, перайменавалі ў праспект імя Нурсултана Назарбаева, прэзідэнта Казахстана. Аб гэтым паведамляецца на сайце горада.

Як адзначаецца ў паведамленні, рашэнне аб перайменаванні вуліцы было прынята падчас сесіі мясцовага прадстаўнічага органа, масліхата. Кіраўнік Алматы Бауыржан Байбек распавёў, што пасля ўнясення ў камісію прапановы аб перайменаванні 112 вуліц паступілі просьбы ад грамадзян, а менавіта ад прадстаўнікоў інтэлігенцыі, арганізацый, гараджан і асабліва моладзі, аб прысваенні імя Назарбаева вуліцы Фурманава.

«Менавіта тут па ініцыятыве Елбасы (прэзідэнта Казахстана) прымаліся рашэнні аб прыняцці канстытуцыі, нацыянальнай валюты, стварэнні Узброеных сіл, зацвярджэнні дзяржаўных сімвалаў, закрыцці Сяміпалацінскага палігона. Таму лагічна, што падобнае рашэнне прымаецца менавіта ў горадзе Алматы», - сказаў кіраўнік горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0