У навінах на тэлеканале СТВ быў паказаны невялікі рэпартаж аб спыненні крымінальнай справы супраць актывістаў «Белага легіёна».
Вядучая сказала, што Следчы камітэт завершыў расследаванне гучнай крымінальнай справы. «Нагадаем, што ў канцы сакавіка на тэрыторыі краіны былі затрыманыя некалькі дзясяткаў баевікоў, якіх падазравалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання», — такія словы прагучалі на дзяржаўным тэлеканале.
Такім чынам, сілавікі так і не перадалі справу патрыётаў у суд, аднак дзяржаўныя СМІ працягваюць называць гэтых людзей «баевікамі».
Прапагандысцкія матэрыялы пра фігурантаў справы цягам вясны і лета з’яўляліся ў многіх дзяржаўных газетах і тэлеканалах.