Усяго патроху1212

Францыя знайшла цэзій-137 у беларускіх грыбах

У Францыі была затрыманая партыя грыбоў з Беларусі са слядамі радыёактыўнага цэзія-137. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інстытут ядзернай бяспекі IRSN.

Адзначаецца, што хоць грыбы не ўяўлялі небяспекі для спажыўцоў, груз вагой 3,5 тоны было вырашана знішчыць на спецыяльным смеццевым заводзе, піша Tut.by.

У IRSN заявілі, што чалавек, з'еўшы дзясятак кілаграмаў беларускіх грыбоў, атрымаў бы такое ж ўздзеянне, як і ад прыроднага радыяцыйнага фону цягам года.

У сярэдзіне верасня французскія СМІ паведамлялі, што цэзій-137 быў знойдзены і ў грыбах, сабраных у самой Францыі. Тады спецыялісты звязалі павышанае ўтрыманне радыеактыўнага ізатопу цэзія-137 з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і надземных ядзерных выпрабаваннях у 1950-1960 гадах. Яны таксама адзначалі, што цэзій-137 у слядовых колькасцях заўсёды знаходзіцца ў грыбах пасля глабальных ападкаў.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць