Труп 35‑гадовага мужчыны знайшлі ля вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна. Па ўсіх прыкметах, ён стаў ахвярай аўтанаезду. Кіроўца, што збіў пешахода, з месца аварыі ўцёк.

Калі міліцыянты здзейснілі план «Перахоп», яны злавілі… адразу двух кіроўцаў, што пераехалі чалавека. Высветлілася, што спачатку яго збіў грузавік, а потым — легкавік. Абодва кіроўцы затрыманыя.

Праваахоўчыя органы вырашаюць, хто з іх вінаваты ў смерці пешахода. Дарэчы, небарака меў на адзенні святлоадбіваючыя элементы.

Ядвіга Сташэўская, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0