22-гадовы радавы Міхаіл Бяўзюк быў знойдзены павешаным у 2015 годзе. Крымінальная справа заводзілася, але была прыпыненая. Цяпер сваякі настаялі на аднаўленні крымінальнай справы.

Міхаіл Бяўзюк

Міхаіл Бяўзюк

Юрый, брат загінулага, не хавае — аднаўленне справы звязана з рэзанансам вакол смерці Аляксандра Коржыча.

«Міхаіл пайшоў у армію ў 2014 годзе, служыў у танкавых войсках. Прыкладна праз паўгода нам патэлефанавалі і паведамлі — яго знайшлі павешаным, — узгадвае Юры. — У 2015 годзе крымінальную справу заводзілі, пазней нам паведамлялі, што яна прыпыненая — і ўсё, цішыня. Мы не ведалі што рабіць. А пасля смерці Коржыча знайшлі праваабаронцаў пайшлі да іх, напісалі заяву».

Юрый (злева) наведвае Міхаіла ў войску

Юрый (злева) наведвае Міхаіла ў войску

У канцы лістапада да праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які дапамагае Бяўзюкам прыйшоў ліст са Следчага камітэта: 17 лістапада 2017 года па факце смерці Міхаіла заведзена крымінальная справа па артыкуле «Давядзенне да самагубства».

Юрый Бяўзюк спадзяецца, што вінаватых у смерці яго брата знойдуць і пакараюць. Хлопец не верыць, што Міхаіл мог павесіцца сам, упэўнены, што брата давялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?