02.12.2017 / 00:01

Былы памочнік Трампа па нацыянальнай бяспецы прызнаў сваю віну ў хлусні пра кантакты з паслом Расіі 31

Майкл Флін і Дональд Трамп. Архіўнае фота АП.

Сенсацыйная навіна з ЗША: былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін прызнаў сябе вінаватым у дачы лжывых паказанняў ФБР аб сваіх перамовах з тагачасным паслом Расіі ў Вашынгтоне Сяргеем Кісляком. Флін заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам у абмен за змякчэнне пакарання.

Генерал Флін заявіў у судзе, што прымае на сябе «поўную адказнасць за свае дзеянні».

Перамовы Фліна з Кісляком адбыліся ў снежні 2016 года. Трамп тады ўжо быў абраны, але яшчэ не ўступіў на пасаду прэзідэнта. 

Калі Флін выходзіў з суду, людзі каля будынка загукалі: «Пасадзіць!». Рэч у тым, што гэта Флін заводзіў скандаванні на адрас Клінтан на мітынгах Трампа: «Пасадзіць!» (Lock her up!)

Генерал Флін займаў пасаду дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы менш чым месяц і сышоў у адстаўку, калі стала вядома, што ён дэзынфармаваў віцэ-прэзідэнта ЗША пра свае перамовы з паслом Расіі. Як мяркуецца, Масква хацела дабіцца адмены санкцый. СМІ пакуль не маюць інфармацыі, ці забяспечваў Крэмль узамен штаб Трампа кампраматам на Хілары Клінтан.

Пакуль цяжка сказаць, ці прызнанні Фліна кінуць цень на самога Дональда Трампа, ці яны ўдараць толькі па фігурах у ягоным атачэнні, сярод якіх перадусім называюць зяця прэзідэнта, Джарэда Кушнера, які таксама, імаверна, быў уцягнуты ў тайныя кантакты з Масквой.

Аднак тэлеканал ABC News мае інфармацыю, што Флін гатовы даць паказанні «супраць прэзідэнта Трампа, членаў яго сям'і і прадстаўнікоў Белага дома». Паводле інфармацыі тэлеканала, Флін згодны расказаць, як Трамп, будучы кандыдатам у прэзідэнты ЗША, даручыў яму ўстанавіць кантакты з Расеяй.

СГ

3
Мордехай В. / Адказаць
02.12.2017 / 00:14
Прызнанне рабяць апасля здзелкі. Бо інакш які сэнс?Як працуе пракурор - узамен за найменьшы з магчымага крымінал атрымлівае неабходныя паказанні/доказы, і ідзе за больш буйной рыбаю. Магчыма паказанні Кушнера мінулым месяцам былі, калі ўжо былі на руках словы Фліна. Тады Кушнер хлусіў - усё паўтараецца.
6
пластиковые стаканчики / Адказаць
02.12.2017 / 00:17
ничо не понял. так бежать за шампанским или не бежать?
4
Олег / Адказаць
02.12.2017 / 00:25
пластиковые стаканчики,беги. это конец!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру