02.12.2017 / 13:42

Міністарка працы пра заробкі ў Мінску: Нехта зарабляе 300 рублёў, а нехта 4 тысячы 22

Фота Ірыны Арахоўскай

Пра гэта заявіла сёння ў час прамой тэлефоннай лініі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, піша БелТА.

«Пытанне правільна ставіць так: заробак трэба зарабіць, у любой галіне — прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, — сказала Ірына Касцевіч. — І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека зарплата будзе рознай. Задача стаіць аб сярэдняй заработнай плаце па краіне ў Br1000 ў снежні. і гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галін і абласцей».

Міністр адзначыла, што горад Мінск, напрыклад, ужо мае сярэдні ўзровень заробку 1151 рубель (на кастрычнік гэтага года). «Але мы ж разумеем, што нехта пры гэтым мае зарплату 300 рублёў, а нехта 4 тысячы», — падсумавала Ірына Касцевіч.

1
Ягор / Адказаць
02.12.2017 / 14:06
Дзікунства. Ці можна ўявіць, каб Ангела Меркель ці Трамп абяцалі грамадзянам заробкі?
1
свабоду бізнесу! / Адказаць
02.12.2017 / 14:06
Яна мае на ўвазе сябе і сваіх калегаў, якія зарабляюць 4 тыс. ?
Дык сапраўды, ваш заробак вы павінны перш зарабіць. 
Зрабіце так, каб усе зараблялі па 1 тыс. рублёў мінімум. Праводзьце нарэшце рэформы!
0
30 / Адказаць
02.12.2017 / 14:17
Люди зарабатывают по разному, но только в нашей стране власть вместо помощи обдирает как липку самых малоимущих. За беларуское пособие по безработице 15$ - выжить невозможно! Позор людоедскому режиму!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру