02.12.2017 / 14:06

64-гадоваму мужчыну стала дрэнна за рулём: ён паспеў прыпаркавацца і памёр 12

У пятніцу, 1 снежня, на стаянцы каля крамы на вуліцы Урыцкага ў Бабруйску памёр мужчына, піша Коммерческий курьер.

Звалі мужчыну Фёдар Іванавіч, было яму 64 гады. Раніцай разам з жонкай Наталляй Аляксандраўнай і ўнучкай Настассяй яны на старэнькім ВАЗ 2106 выехалі з вёскі Ламбова. На пад'ездзе да скрыжавання з вуліцай Мінскай кіроўцу стала дрэнна. Ён паспеў збочыць на паркоўку.

— У гэты дзень Фёдар павінен быў здаваць аналіз крыві, - кажа Наталля Аляксандраўна. - Ён сардэчнік, да гэтага не раз забіралі на хуткай у рэанімацыю. Павінны былі перасадку рабіць. Не паспелі.

8
Цынік / Адказаць
02.12.2017 / 14:13
Павінны былі рабіць перасадку сэрца, але выдавалі даведку кіроўцы?
8
Убла / Адказаць
02.12.2017 / 14:26
Цікава, як з такімі дыягназамі і станам здароўю атрымліваюць медыцынскую даведку? Калі чалавек перыядычна трапляе ў рэанімацыю - яму ня месца на дарозе.
8
Vadzim / Адказаць
02.12.2017 / 14:35
За стырном!!! Не русіфікаціі раднае мовы!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру