Фота Алега Харсеева, «Коммерсант».

Фота Алега Харсеева, «Коммерсант».

Cуд прысудзіў камандзіра в/ч № 92485 у вёсцы Рыкасіха Архангельскай вобласці маёра Ісаева да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму за здзекі з салдатаў тэрміновай службы, паведамляе openrussia.org.

Ісаева прызналі вінаватым па двух эпізодах перавышэння службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту. Яму таксама забаранілі займаць кіруючыя пасады цягам двух гадоў.

Крымінальная справа супраць Ісаева была заведзена пасля масавай скаргі салдат тэрміновай службы ў вайсковую пракуратуру. У звароце салдаты апісалі здзекі, знявагі, а таксама «абразы сэксуальнага характару», якім яны падвяргаліся падчас службы пад камандаваннем маёра.

Так, ІА «Беламорканал» прыводзіць выпадак, які адбыўся 14 красавіка падчас правядзення тактычных вучэнняў:

«Перад правядзеннем вячэрняй паверкі, па загадзе маёра асабістаму складу было загадана пашыхтавацца голымі для правядзення цялеснага агляду. Увесь рыштунак, рэмень са штык-нажом, каску, усё трэба было мець пры сабе і на сабе. Асабісты склад пастроіўся ў спальні. Да іх падышоў камандзір маёр І., вывеў са строю радавога Г. і прымусіў яго аглядаць і вымяраць лінейкай палавыя органы сваіх таварышаў па службе. Пры гэтым ён загадаў радавому Г., каб ён быў асабліва ўважлівы да агляду, праверыў наяўнасць на палавых органах засосаў і укусаў.

Маёр Ісаеў сказаў, што ў каго палавы орган будзе даўжэйшы, той будзе спаць ўвесь наступны дзень», - заяўлялі яны.

Усе наступныя дні, пісалі вайскоўцы, Ісаеў працягваў падобныя «цялесныя агляды», акцэнтуючы ўвагу на памеры палавых органаў, і патрабуючы, прывесці іх у «баявое становішча». Аднаго з радавых маёр «прымушаў рабіць усякія непрыстойныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах да калег». Акрамя таго, на час вучэнняў маёр загадаў салдатам знаходзіцца ў сталёвых шлемах, у тым ліку падчас сну і прыёму ежы.

Акрамя таго, Ісаеў, па словах салдат, адпраўляў некаторых радавых «жыць на лайно» — вычэрпваць адкіды з прыбіральні з 6 гадзін раніцы да 22 гадзін вечара. «Быў выпадак, калі маёр І. адправіў 3-4 хлопцаў (дакладную колькасць не памятаю). Падчас ПГД (суботняя ўборка) [Ісаеў] адправіў іх мыць сцены, падлогу і столь прыбіральні.

Калі хлопцы скончылі, камандзір кінуў вучэбную гранату ў дзірку прыбіральні, з-за чаго хлопцам прыйшлося зноўку наводзіць парадак. Таксама прысутнічала шмат недарэчных загадаў, якія характарызуюць яго дзеянні як асобы неадэкватнай».

Сваякі салдат тэрміновай службы пацвердзілі агенцтву іх словы. Пасля публікацыі скаргі былыя салдаты, якія праходзілі службу ў Рыкасісе, сталі распавядаць пра іншыя падобныя выпадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?