Delfi.lt

Delfi.lt

«Вось гэта Калядная елка!», — гэтымі словамі пачынаецца артыкул пра віленскую ялінку на сайце mirror.co.uk. Журналісты заўважылі, што яе ўпрыгожваюць больш за 70 000 агнёў і амаль 900 цацак, а зіхаціць яна так ярка, што яе можна ўбачыць з самалёта, які кіруецца ў віленскі аэрапорт. Вышыня прыгажуні — 27 метраў, піша Delfi.lt

Па традыцыі — яловымі лапамі выкладваюць металічны каркас. Ёсць спадзевы, што гэтая ёлка ў святочны перыяд прыцягне мноства людзей. Па дадзеных брытанскага партала, віленская ёлка — адна з самых прыгожых у Еўропе.

Ружовыя і белыя агні на галоўнай ёлцы Літвы загарэліся вечарам 1 снежня. Як і ў мінулым годзе, агні ахапілі не толькі саму ялінку, але і калядны гарадок. Аўтар ёлкі - Дамінікас Канцявічус — сказаў, што ў гэтым годзе ёлку ўпрыгожылі па прыкладзе мінулага года, а вынік перасягнуў чаканні. З 2 снежня адкрыўся і калядны гарадок. Ён будзе дзейнічаць да 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?