02.12.2017 / 23:09

«Манчэстэр Юнайтэд» паказаў БАТЭ, як перамагаць «Арсенал» у гасцях 5

premierleague.com

«Манчэстэр Юнайтэд» у цэнтральным матчы 15-га тура чэмпіяната Англіі на выездзе перайграў лонданскі «Арсенал» з лікам 3:1. Прычым госці завяршалі сустрэчу ў меншасці.

Па ўсіх асноўных паказчыках «Арсенал» у некалькі разоў перасягнуў суперніка. Лонданскі клуб у тры разы больш валодаў мячом (75,1% на 24,9%), нанёс у чатыры разы больш удараў па варотах (33 супраць 8), такія ж суадносіны былі і па ударах у створ варот (15 супраць 4). Футбалісты гаспадароў 846 раз краналіся мяча (госці толькі 448 разоў), зрабілі 655 дакладных перадач супраць 222 у суперніка і падалі 12 вуглавыхх («МЮ» зарабіў толькі адзін).

Тым не менш — 1:3. Дубль у Лінгарда, адзін гол на рахунку Антоніа Валенсіі. У «Арсенала» вызначыўся Аляксандр Ляказэт.

Заключны матч групавога раўнду Лігі Еўропы пройдзе на «Эмірэйтс» у чацвер. БАТЭ прыедзе да «Арсенала» ў госці. Каб выйсці ў 1/16 фіналу барысаўскаму клубу трэба, як мінімум, перамога (і каб «Црвена Звезда» і «Кёльн» згулялі ўнічыю). На «Барысаў-Арэне» «Арсенал» перамог 4:2.

3
NP Reds / Адказаць
02.12.2017 / 23:18
Glory Glory Man United!) 
2
LMI / Адказаць
03.12.2017 / 13:53
Гэдкая дурнота ў загалоўку, што мушу ўсе ж напісаць - калі БАТЭ гэта МАЮ і ў брамке Дэ Хэа, які здольны адбіць 14 (!!!!!) 100% галевых стрэлаў, то тады калі ласка. Але мне здаецца што гэта ўсім няма так.
2
Конь / Адказаць
03.12.2017 / 15:26
Липовый чемпиончик получит охапку мячей и поедет обратно в свою деревеньку. На уровне ЛЕ они с судьями ещё не научились работать, голы руками засчитывать не будут
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру