Свет1818

ЗША абвесцілі аб выхадзе з глабальнага міграцыйнага пагаднення ААН

Злучаныя Штаты не будуць станавіцца ўдзельнікамі глабальнага пагаднення аб міграцыі, якое плануецца прыняць у 2018 годзе, бо яно не адпавядае інтарэсам краіны. Пра гэта абвясціла ў суботу пастаяннае прадстаўніцтва ЗША пры ААН, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік місіі ЗША ў ААН Нікі Хэйлі.

«Сёння [у суботу] місія ЗША пры ААН паінфармавала генеральнага сакратара ААН аб тым, што Злучаныя Штаты спыняюць свой удзел у глабальным пагадненні аб міграцыі», — гаворыцца ў паведамленні пастаяннага прадстаўніцтва.

У дыпмісіі нагадалі, што ЗША пагадзіліся ўдзельнічаць у працэсе распрацоўкі дамовы ў 2016 годзе, калі прэзідэнцкі пост займаў дэмакрат Барак Абама. Пры ім амерыканскі бок далучыўся да Нью-Ёркскай дэкларацыі, прынятай 19 верасня 2016 года.

У ёй усё 193 краіны ААН абавязаліся прыняць у 2018 годзе два глабальныя пагадненні, якія будуць тычыцца кіравання патокамі міграцыі і захадаў у дачыненні да ўцекачоў.

«Нью-Ёркская дэкларацыя змяшчае мноства палажэнняў, якія не адпавядаюць палітыцы ЗША ў галіне міграцыі і ўцекачоў, а таксама прынцыпам адміністрацыі [дзеючага прэзідэнта Дональда] Трампа», — гаворыцца ў заяве амерыканскай дыпмісіі.

Каментуючы гэты крок Вашынгтона, сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што «Амерыка ганарыцца сваім імігранцкім паходжаннем», а таксама «лідарствам у аказанні падтрымкі мігрантам і ўцекачам» ва ўсім свеце. «Ні адна краіна не зрабіла больш, чым Злучаныя Штаты, і наша шчодрасць працягнецца», — сцвярджала дыпламат.

Паводле яе слоў, амерыканскі бок мае намер сам вызначаць сваю міграцыйную палітыку. «Мы самі будзем вырашаць, як лепш кантраляваць свае межы і каму будзе дазволена ўязджаць у нашую краіну. Глабальны падыход у [аснове] Нью-Ёркскай дэкларацыі папросту ідзе насуперак суверэнітэту ЗША», — падкрэсліла Хэйлі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах64

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць