03.12.2017 / 08:57

У сібірскім Усць-Куце ў пад'ездзе жылога дому выбухнуў газ, загінуў адзін чалавек дапоўнена 2

У расійскім горадзе Усць-Кут Іркуцкай вобласці выбухнуў газ у шматкватэрным пяціпавярховым доме. Абрынуліся перакрыцці паміж першым і другім паверхам на плошчы каля 80 квадратных метраў. Загінуў адзін, а параненыя 5 чалавек, паведамляе Sever138.ru.

Пацярпелы пад'езд дома. Фота: «Наш Север»

Як паведамілі пазней службы МНС, дом не быў газіфікаваны, але ў кватэры на першым паверсе ратавальнікі выявілі газавы балон і цеплавую гармату, якая прымянялася для абагрэву памяшкання падчас рамонтных прац.

Загінуў жыхар кватэры з другога паверха. Пад заваламі можа знаходзіцца яшчэ як мінімум адзін чалавек. Дом, у якім адбыўся выбух, эвакуяваны цалкам да часу, пакуль не будзе ясна, наколькі пашкоджаныя канструкцыі перакрыццяў вышэйшых паверхаў.

Прыкладна месяц таму праз выбух газу абрынуўся цэлы пад'езд дзевяціпавярхоўкі ў расійскім Іжэўску. Следства сцвярджае, што яго ўчыніў псіхічна неўраўнаважаны чалавек, каб адпомсціць сваёй маці.

Фота: «Наш Север».

3
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
03.12.2017 / 09:26
Увогуле з улікам таго, што кожны чалавек з скалірозам, можа забыцца вырубіць газ... Мне нават дзіўна, што такія інцэдэнты - рэдкасць. Шкада тых, хто памірае праз такую, здавалася б, лухту. Спадзяюся гадоў праз 10 газавыя камфоркі стануць рудыментам.
0
Centurion / Адказаць
03.12.2017 / 16:15
Ганьба прагніўшаму палітбюро!, ага, вось толькі АЭС дабудуюць 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру