03.12.2017 / 12:02

З'явіўся трэйлер новага фільма Аляксандры Бутар пра мінскага праграміста 5

Здымкі новай стужкі рэжысёркі «Белых росаў — 2» праходзілі ў Беларусі.

Фільм «У асабістую прастору ўваход забаронены» пазіцыянуецца як рамантычная камедыя. Сцэнар Аляксандра Бутар пісала ў суаўтарстве з Юліяй Гірэль. 

У фільме здымаюцца ўжо вядомыя беларускаму гледачу акцёры Сяргей Жбанкоў і Ганна Палупанава, а таксама маладая змена — Эрык Абрамовіч (Новы драматычны тэатр) і Любоў Клок (Дзяржаўны тэатр лялек).

Галоўныя ролі атрымалі Сцяпан Ляткоўскі і Кацярына Самойла, для іх гэта дэбют у вялікім кіно.

Пра што

Жыццё здольнага, але закамплексаванага праграміста Макса выглядае ідэальным. Але бяда ў тым, што Макс — жудасны перфекцыяніст. Адна нязначная памылка здаецца яму поўным правалам. Макс кідае ўсё і з’язджае. І тут жыццё падкідвае яму лёсавызначальную сустрэчу з Машай, што пераварочвае яго свет.

nn.by

2
Максім / Адказаць
03.12.2017 / 17:39
Імхо, гэты фільм выглядае як лайно, асабліва з пункту гледжання на працу так званых айцішнікаў (ці, як казаў прэзідэнт, "яйкагаловых").
0
Хэльвіг / Адказаць
03.12.2017 / 19:28
Няўжо менскія праграмісты размаўляюць на пэрфэктнай расейскай мове? І ўсе астатнія асобы ў трэйлеры таксама? Не веру! Паслухайце на якой мове размаўляюць людзі на вуліцы ў Менску.
0
Арсень / Адказаць
03.12.2017 / 19:41
Не могу понять,кто даёт деньги на такой трэш ,ни картинки,ни актеров- все постановочное ,вымученное, с театрально выпученными глазами.Кино должно смотреться на одном дыхании, что б не оторваться от экрана.здесь этого нет.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру