03.12.2017 / 15:59

Карпарацыя Google цалкам перайшла на спажыванне толькі ветравой і сонечнай электраэнергіі 11

Google афіцыйна абвесціла сябе кампаніяй, якая цалкам перайшла на 100% аднаўляльнай энергіі — сонечнай і ветравой. Пра гэта заявіў Сэм Аранс з дэпартамента энергетыкі і інфраструктуры Google, паведамляецца на старонцы кампаніі ў Twitter.

«Плюс 535 МВт павялічылі агульны аб'ём спажыванай энергіі Google да 3 ГВт — 2 х 98 МВт у Паўднёвай Дакоце, 200 МВт у Аёве і 138,6 МВт у Аклахоме. Гэта робіць Google найбуйнейшым карпаратыўным пакупніком аднаўляльнай энергіі на планеце і пераводзіць яе на 100% спажыванне толькі аднаўляльнай энергіі ўжо ў 2017 годзе», — піша ён.

Першы кантракт з дастаўцам ветравой электраэнергіі кампанія заключыла яшчэ ў 2010 годзе. Каб дасягнуць пераходу на 100% аднаўляльнай энергіі, Google заключаў і заключае наўпроставыя кантракты з вытворцамі такой энергіі, паралельна аптымізуючы свае дата-цэнтры на больш эфектыўныя мадэлі працы.

Паводле даных самой кампаніі, яе дата-цэнтры на 50% больш энергаэфектыўныя, чым у сярэднім па рынку. Гэты праект па пераходзе на больш экалагічныя крыніцы энергіі мае не толькі сацыяльнае значэнне, сцвярджаюць у Google.

Ён эканамічна абгрунтаваны, паколькі за апошнія шэсць гадоў кошт сонечнай і ветравой энергіі знізіўся на 80% і 60% адпаведна.

1
Маклай / Адказаць
03.12.2017 / 16:23
Ну что, лукашенко, можешь так?! То-то и оно, что НЕТ! Вот и весь "государственный капитализм" накрылся ржавым тазом...
0
Э / Адказаць
03.12.2017 / 17:21
Маклай, ён так можа толькі ў пяць раз даражэй))
0
Дима / Адказаць
03.12.2017 / 17:21
А тем временем в Беларуси...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру