Затрыманы кіроўца грузавіка, які 2 снежня збіў насмерць 11-гадовую дзяўчынку ў Мінску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Марына Дранькова.

Кіроўца — 55-гадовы мужчына — затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. «З падазраваным працуюць следчыя. Падчас расследавання крымінальнай справы высвятляюцца істотныя акалічнасці — у тым ліку допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху і вадзіцеля да кіравання транспартным сродкам, - сказала Марына Дранькова.

Аварыя адбылася ў Мінску 2 снежня, каля 16.20, на ажыўленым участку праспекта Пераможцаў каля гандлёвага цэнтра «Замак». Група людзей перасякала пешаходны пераход на зялёны сігнал святлафора, калі ў яе заехаў грузавы аўтамабіль ЗІЛ. Па словах кіроўцы, у грузавіка адмовілі тармазы. У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі, 11-гадовая дзяўчынка памерла на месцы. Яе малодшага брата і бабулю, а таксама двух дарослых шпіталізавалі. Па словах дактароў, іх жыццю нічога не пагражае.

Упраўленнем СК па горадзе Мінску была заведзена крымінальная справа па ч. 2. арт. 317 (Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?