03.12.2017 / 18:04

Стала вядома аб першых біткойнавых мільярдэрах 31

AP

Браты-блізнюкі Тайлер і Кэмеран Уінклвос, якія абвінавачвалі Марка Цукерберга ў тым, што ён скраў у іх ідэю Facebook, сталі «першымі ў свеце» біткойнавымі мільярдэрамі, піша брытанская газета The Telegraph.

Прычым Уінклвос купілі біткойны на грошы, выйграныя ў Цукерберга ў судзе. У 2008 годзе ён выплаціў ім $ 65 млн у рамках міравой дамовы, а ў 2013 годзе яны купілі крыптавалюту на $11 млн, калі адзін біткоін каштаваў $120. Па дадзеных Telegraph, яны ўладальнікі «прыкладна 1% усіх біткоінаў у свеце».

«Лічыцца, што гэта першы мільярд, зароблены на крыптавалютных інвестыцыях, знакавы момант для спрэчнага актыву», — піша The Telegraph.

Іх багацце ацэньваецца прыкладна ў 100 тыс. біткойнаў. На мінулым тыдні крыптавалюта прабіла адзнаку ў $ 10 тыс. Як адзначае газета, браты Уінклвос не спыніліся на куплі біткойнаў, яны адкрылі ўласную анлайн-біржу і венчурны фонд. «Мы ніколі не прадавалі біткойн, мы ўклаліся на доўгія гады», — казаў Кэмеран Уінклвос у 2015 годзе.

Іншым уладальнікам больш як $1 млрд у біткойнах з'яўляецца заснавальнік крыптавалюты, чалавек, які хаваецца пад псеўданімам Сатошы Накамота.

Браты Уінклвос вучыліся ў Гарвардзе разам з Маркам Цукербергам, у 2002 годзе яны пачалі працу над сацыяльнай сеткай ConnectU (таксама называлася HarvardConnection) разам з іншым студэнтам Дыв'я Нарэндра. Адзін час з імі супрацоўнічаў Цукерберг, ён задумаў ўласную сацсетку thefacebook.com, якую запусціў у лютым 2004 года.

Сайт ConnectU адкрыўся толькі ў траўні 2004 года, у тым жа годзе браты падалі на Цукерберга ў суд, абвінаваціўшы яго ў крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці. У 2008 годзе яны падпісалі міравое пагадненне, паводле якога Уінклвос атрымалі $ 65 млн.

2
Уладзiмiр / Адказаць
03.12.2017 / 18:28
Галоунае першым украсцi)
3
Валерый / Адказаць
03.12.2017 / 18:56
 У аутара артыкула, відаць, не усе добра з  беларускай мовай: "склалі сусветную дамову." Што гэта за дамова?
 "разам з іншым студэнтам". Можа лепш: разам з другім студэнтам?
  Выбачайце за заувагу.
3
Лесь / Адказаць
03.12.2017 / 18:59
Сусветную дамову = Міравую дамову Ад слова 'мір'
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру