Свет8484

Польскі ўрад знайшоў 4,7 мільёна еўра на «Белсат» у бюджэце будучага года

Урад Польшчы мае вылучыць каля 20 млн злотых на фінансаванне дзейнасці тэлеканала «Белсат» у 2018 годзе. Гэта больш за 4 млн 760 тыс. еўра ў эквіваленце, паведамляе партал press.pl.

Такую суму тэлебачанне атрымае дзякуючы папраўцы ў польскі закон аб бюджэце, якую на разгляд у Камісію публічных фінансаў унесла адна з дэпутатак кіроўнай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць», паведамляе Польскае Радыё.

На фота: Валярына Кустава, пазнавальнае аблічча «Белсата», рыхтуецца да запісу каляднага шоу. Фота з сацыяльных сетак.

Паводле рэсурсу, магчымасць, што папраўка не будзе прынятая дэпутатамі, раўняецца амаль нулю, паколькі яе прыняццё падтрымлівае кіраўнік кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у польскай дзяржаве.

Афіцыйны прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак сказаў «Нашай Ніве», што пленарнага галасавання па папраўцы ў польскім парламенце пакуль не было, але ён спадзяецца на добры вынік.

Штогод на функцыянаванне «Белсату» патрэбна 27—28 млн злотых. Да 2016 года МЗС Польшчы давала са свайго бюджэту на тэлеканал ад 16 млн да 20 млн злотых у залежнасці ад году. Частка грошай паступала ад замежных грантадаўцаў, урадаў ды кампаній.

30 снежня 2016 года Міністэрства замежных справаў Польшчы ў аднабаковым парадку спыніла пагадненне аб фінансаванні «Белсату». 10 снежня тэлебачанне адзначыць 10-гадовы юбілей.

Каментары84

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»4

Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету3

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм2

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»26

У Гомелі школьнікаў трымалі 1,5 гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература — 7 градусаў8

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак6

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі8

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам35

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць