«У роднай вёсцы Адама Станкевіча з дзевяці жыхароў на прэзентацыі [кніг пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю і рамана Паўла Севярынца «Беларусалім»] прысутнічала сямёра (яшчэ адна жанчына і менскія госьці за кадрам)», — напісаў у сваім фэйсбуку палітык і пісьменнік.

Гаворка пра вёску Арляняты Смаргонскага раёна. Яшчэ ў 1999 годзе тут жыў 51 чалавек, на сёння засталося толькі 9. З Арлянят паходзіць цэлая плеяда дзеячоў культуры: акрамя Адама Станкевіч, яшчэ мовазнавец Ян Станкевіч, выдавец Стась Станкевіч.

Адам Станкевіч быў заснавальнікам партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, яго закатавалі ў савецкім канцлагеры ў Тайшэце.

На выхадных прэзентацыя кніг прайшла таксама ў вёсках Каранды і Жодзішкі Смаргонскага раёна, ды ў Ашмяне.

Сустрэча з чытачамі ў вёсцы Каранды.

Сустрэча з чытачамі ў вёсцы Каранды.

На мінулым тыдні Севярынец пабываў на Віцебшчыне.

Наступныя прэзентацыі адбудуцца:

Орша — 7 снежня,

Вільня — 9 снежня,

Полацк — 12 снежня,

Рагачоў, Жлобін, Гомель — 16 снежня,

Рэчыца, Мазыр, Светлагорск — 17 снежня.

У Менску «Беларусалім» можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72), краме «Сымбаль.бай» (Машэрава, 18). Раман ёсць таксама на кніжных выставах у сядзібах БНФ (Чарнышэўскага, 3) і ТБМ (Румянцава, 13).

Электронную кнігу можна купіць на сайце Kniharnia.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?