Увечары 1 снежня жыхары мінскай Малінаўкі маглі заўважыць дзіўнага хлопца, які раздзеўся дагала і бегаў па тратуарах і праезнай частцы.

Адзін з відавочцаў апублікаваў відэа прабежкі (асцярожна, у відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка!)

«Час прыкладна 22.42, побач са мной прабягае хлопец, усміхаецца. Выбягае на дарогу. На бягу распранаецца, дагала, калі ён ляжыць на дарозе, то сваёй галавой спыняе машыну. Усе ў шоку, але ён ўстае і ўцякае ў цэнтр скрыжавання. Там ляжыць голы секунд пяць, перашкаджаючы руху, і ўцякае ў кірунку парка імя Паўлава …. Па неправераных даных малады чалавек у лякарні, дай бог усім здароўя», — паведаміў відавочца здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?