Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з ЕС у Расію 80-гадовы Rolls-Royce коштам больш за 254 тыс. злотых (60 тыс. еўра). Ён не меў дазволу на гэта, піша hrodna.life.

47-гадовы беларус вёз тры набытыя ў Галандыі машыны: Franklin Airman 12A (1928), Rolls-Royce (1937) і Jaguar (1951). Польскія памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce гэта гістарычная каштоўнасць, таму на яго вываз з ЕС павінен быць адмысловы дазвол ад уладаў Галандыі. Такія дазволы тычацца аўто, старэйшых за 75 гадоў і коштам больш за 50 тыс. еўра, расказала прадстаўнічка прэс-службы Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.

Беларус ведаў пра гэта патрабаванне, таму падрабіў дакументы на перавоз аўто і спадзяваўся, што зможа там перайсці мяжу. Яго затрымалі, ён прызнаўся ў парушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0