Прапановы па змене сістэмы працы ў сферы вытворчасці і рэалізацыі тытунёвых вырабаў вынесены на нараду ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ёсць дзве прычыны для правядзення гэтай нарады. Першая — гэта вялікі попыт за межамі Беларусі на адпаведную прадукцыю. «Ясна, што гэта падакцызны тавар, што бюджэт ад гэтага атрымлівае велізарныя сродкі, — сказаў кіраўнік краіны. — У гэтым годзе мы чакаем Br1 млрд, гэта значыць $0,5 млрд. Гэта вялікія падатковыя паступленні».

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асабіста ён не прымае тых, хто курыць або злоўжывае алкаголем.

«Але, тым не менш, гэтая галіна ў Беларусі развіваецца актыўна, і не толькі ў сувязі з тым попытам, які існуе на прадукцыю. Праўда, што да Беларусі, то ў апошні час, як мяне інфармуюць, у нас попыт на гэты тавар стабілізаваны і росту ніякага няма. Гэта ўжо добра», — заўважыў беларускі кіраўнік.

Другая прычына для правядзення нарады - прапановы асобных прадстаўнікоў беларускага бізнэсу аб удасканаленні вытворчасці і рэалізацыі гэтай прадукцыі. «Як сцвярджаюць самі бізнэсмены, патэнцыял нашай тытунёвай галіны далёка не вычарпаны. Ёсць прапановы па змене сістэмы работы ў гэтай сферы», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён канстатаваў пастаянна павялічваюцца аб'ёмы выпуску тытунёвай прадукцыі, высокімі тэмпамі нарошчваецца і экспарт. «Да мяне нават у апошні час звярнуліся замежныя прадпрымальнікі пра тое, што нашы прадпрыемствы не хочуць прадаваць прадукцыю на экспарт.

Ёсць вялікія нішы, нават у Еўрапейскім саюзе. Яны нам выгадныя. Чаму мы не хочам іх запаўняць? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

- Я даручаў праверыць гэтую інфармацыю. Сёння пра гэта праінфармуюць. Гаворка ідзе аб адной са значных крыніц папаўнення бюджэту. Таму калі ёсць попыт, трэба прадаваць тытунёвыя вырабы. Не прададзім мы, прададуць іншыя. Рынкі будуць занятыя».

Ён падкрэсліў, што важна прыняць рашэнне, якое адпавядае інтарэсам дзяржавы. «Я так і абяцаў тым, хто ўносіў прапановы, і тым, хто заклапочаны гэтымі прапановамі, што рашэнні будуць прыняты публічна і выключна ў інтарэсах дзяржавы. Калі хтосьці прапануе сёння схемы, па якіх мы будзем працаваць у вытворчасці і рэалізацыі тытунёвых вырабаў, яны неадкладна будуць рэалізаваныя. Але прынцып адзін: гэта павінна быць выгадна, чым цяпер дзеючая схема», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць важным адказаць на пытанні, што будзе атрымана ад магчымай змены сістэмы ў сферы вытворчасці і рэалізацыі тытунёвых вырабаў і як гэта паўплывае на іх канчатковую цану.

Як паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, у параўнанні з 2000 годам вытворчасць тытунёвых вырабаў у Беларусі ўзрасла больш чым у 3 разы, экспарт — больш чым у 16 разоў, а імпарт скараціўся больш чым у 25 разоў. Унутраны рынак на сённяшні дзень больш чым на 95% забяспечваецца прадукцыяй уласнай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0