Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб захопе закладнікаў у аддзяленні банка ў Магілёве, затрыманаму выстаўлена абвінавачанне, паведамляе sk.gov.by.

На падставе сабраных матэрыялаў затрыманаму следствам выстаўлена абвінавачанне па ч.3 арт.207, п.п.6,7 ч.2 ст.291 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што 20 лістапада каля 14.40 28-гадовы мужчына ў масцы з прарэзамі для вачэй увайшоў у аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое размешчана ў Магілёве на вуліцы Каліноўскага і, пагражаючы работнікам і наведвальнікам банка забойствам, дэманструючы прадмет, падобны на пісталет сістэмы Макарава, запатрабаваў перадачы яму грошай і каштоўнасцяў. Пры гэтым ён захапіў у закладнікі 8 наведвальнікаў і 6 работнікаў банка.

Мужчына быў затрыманы ў выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі міліцыі. «У ходзе следства ўстаноўлена, што несудзімы ураджэнец Магадана1989 года нараджэння спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі банкаўскай установы ў асабліва буйным памеры, скраўшы пры гэтым Br9199, $118 і 2 тыс. расійскіх рублёў, пасля чаго паспрабаваў збегчы з месца злачынства», — праінфармавалі ў СК.

Прадмет, падобны на пісталет сістэмы Макарава, выкарыстаны пры нападзе на аддзяленне банка, накіраваны на балістычную экспертызу, правядзенне якой даручана УГКСЭ па Магілёўскай вобласці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0