04.12.2017 / 12:39

Названая галоўная нечаканасць сезона-2017 у тэнісе 2

WTA назвала галоўную нечаканасць сезона 2017 года. Ёй стала перамога латвійскай тэнісісткі Алены Астапенка на «Ралан Гарос» у пачатку чэрвеня, піша РБК.

Фінал «Ралан Гарос» Астапенка выйграла ў адной з галоўных фаварытак турніру румынкі Сімоны Халеп. Халеп была пасеяна на турніры пад другім нумарам, Астапенка не ўвайшла ў лік сеяных.

Нягледзячы на тое што Халеп была значна больш вопытнай і лічылася фаварытам, Астапенка змагла перамагчы ў трох сэтах. Фінальны матч скончыўся з лікам 4:6, 6:4, 6:3 на карысць латвійскай тэнісісткі. Яна стала першай у гісторыі Адкрытай эры, якой удалося выйграць Адкрыты чэмпіянат Францыі, не будучы сеянай.

У далейшым Астапенка змагла выйграць другі тытул у кар'еры - яна перамагла на невялікім турніры ў Сеуле. Акрамя таго, латвійская тэнісістка тройчы даходзіла да фіналаў — у Квебеку, Катары і Чарлстане.

Да канца сезона Астапенка паднялася на сёмае месца ў рэйтынгу — гэта пакуль найвышэйшая для яе пазіцыя ў кар'еры.

Латвійская тэнісістка змагла прабіцца ў лік удзельніц Выніковага чэмпіянату WTA - у гэтым турніры гуляюць восем наймацнейшых тэнісістак сезона. На гэтым турніры яна выступіла няўдала і не змагла выйсці ў паўфінал.

14
Олег / Адказаць
04.12.2017 / 12:55
А она-то имеет гражданство Латвии или из "изгоев"?
0
Валеры Варановіч / Адказаць
05.12.2017 / 00:45
Олег, мае. І валодае латышскай мовай. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру