04.12.2017 / 15:02

Парашэнка: Мінімальны заробак ва Украіне вырасце да 150 даляраў 37

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што з наступнага года плануе падняць мінімальны заробак ва Украіне да 4100 грыўняў (300 беларускіх рублёў у эквіваленце, або каля 150 даляраў).

Пра гэта ён распавёў падчас выступу на II Усеўкраінскім форуме аб'яднаных суполак у панядзелак у Кіеве, піша Украінская праўда

Ён дадаў, што звярнуўся да прэм'ера Уладзіміра Гройсмана з прапановай павялічыць мінімальную заработную плату ў Украіне да 4100 грыўняў.

Сёння мінімальны заробак у паўднёвых суседзяў складае 3 200 грыўняў (237 рублёў, або 118 даляраў).

Нагадаем, што мінімальны заробак у Беларусі складае 265 рублёў (132 даляры).

9
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
04.12.2017 / 15:26
Ну за тое ў нас не так як ва Украіне, ну горш праўда, але ж за тое не так!
37
Справедливый / Адказаць
04.12.2017 / 15:45
Позорище
11
Дзянiс / Адказаць
04.12.2017 / 15:48
Ах-ха-ха-ха! Украина, респект))) И пусть закроют рты все ватаны, идеолухи и им подобные. Шаг за шагом эта страна выберется из дерьма, а вы поржите, потом их дети будут ржать над вами и вашими детьми))
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру