Велікабрытанія і Еўрасаюз не здолелі завершыць у панядзелак перамоваў па Брэксіце, нягледзячы на дэклараваны «значны прагрэс» па ключавых пытаннях, пра які заявілі ў Брусэлі абодва бакі перамоў, паведамляе CNN.

Прэм'ер-міністр Велікабрытаніі Тэрэза Мэй і прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прызналі, што некаторыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем мяжы Велікабрытаніі і Ірландыі пасля выхаду Лондана з ЕС засталіся «апошнім блакуючым момантам».

Юнкер, аднак, выразіў перакананне, што да канца бягучага тыдня і гэтыя пытанні будуць вырашаныя. Жыхары памежных раёнаў Ірландыі і Паўночнай Ірландыі вельмі занепакоеныя развіццём перамоваў пра статус будучай мяжы Еўразвязу (Ірландыя) і Аб'яднанага Каралеўства (Паўночная Ірландыя). Яны баяцца, што калі пераможа канцэпцыя «цвёрдай мяжы», гэта адмоўна паўплывае на тавараабмен паміж дзвюма дзяржавамі.

Усталяваны жыхарамі плакат з надпісам пра тое, што гэтая дарога можа быць перакрытая з сакавіка 2019 года, калі пераможа канцэпцыя «цвёрдай мяжы».

Усталяваны жыхарамі плакат з надпісам пра тое, што гэтая дарога можа быць перакрытая з сакавіка 2019 года, калі пераможа канцэпцыя «цвёрдай мяжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?