05.12.2017 / 09:28

«Картачны домік» будзе завершаны без Кевіна Спэйсі 6

Апошні сезон папулярнага тэлесерыяла «Картачны домік» будзе запушчаны ў вытворчасць у 2018 годзе без удзелу Кевіна Спэйсі, піша Бі-бі-сі.

Вядомы кінаакцёр, які апынуўся нядаўна ў цэнтры сэкс-скандалу, ужо зняўся ў некалькіх эпізодах фінальнага шостага сезона тэлесерыяла фірмы Netfliх. Але, як заявіў кіраўнік фірмы Тэд Сарандас, у заключных эпізодах сезона вядучая роля адводзіцца актрысе Робін Райт, якая грае жонку былога прэзідэнта Фрэнка Андэрвуда.

У кнізе Майкла Добса, на аснове якой здымаецца тэлесерыял, Фрэнк Андэрвуд памірае, так што з сюжэтнага пункту гледжання знікненне персанажа не павінна стаць праблемай.

У пачатку лістапада Netflix абвясціла пра разрыў супрацоўніцтва са Спэйсі, якога абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях. Тады ж высветлілася, што Netfliх адмовіцца ад здымак біяграфічнага фільма пра Гора Відаля, у якім Спэйсі павінен быў выканаць галоўную ролю.

Фінальны сезон «Картачнага доміка» будзе складацца з васьмі эпізодаў. Сюжэт пакуль не вядомы.

6
? / Адказаць
05.12.2017 / 10:04
такое кино мне не нужно
0
Kaзiк / Адказаць
05.12.2017 / 10:51
?, кіно гэта бізнэс
4
Спэйсы / Адказаць
05.12.2017 / 12:15
пусть и смотрят сами 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру