05.12.2017 / 10:13

Як беларускага прэм’ера прымушалі самому сабе магілу капаць ВІДЭА 20

«А гадзіннік, які знялі з ягонай рукі, увесь час спыняўся».

Краязнаўца з вёскі Парэчча на Піншчыне Рыгор Рыжко распавядае ў праграме «Вяскоўцы» на тэлеканале «Белсат» гісторыю забойства прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта.

Род Скірмунтаў вядомы з ХІІ ст. Маёнткі Парэчча і Моладава (сёння Пінскі раён) яны набылі ад аўтара вядомага паланезу Міхала Клеафаса Агінскага пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII ст. І ў 1837 годзе пабудавалі тут першы цукровы завод.

За некалькі дзясяткаў гадоў Парэчча з вёскі ператварылася ў прамысловае мястэчка. На заробленыя грошы ўладальнікі заснавалі суконную фабрыку, а на цукровым заводзе пачалі рабіць першы ў Менскай губерні спірт маркі «люкс». У 1900 г. тут жыло амаль 3 тыс. чалавек, з якіх 265 працавалі на прадпрыемствах. Простыя працаўнікі таксама былі акцыянерамі і атрымлівалі прыбытак. Таму на землеўладальнікаў у Парэччы ніхто не скардзіўся.

Раман Скірмунт быў вельмі паважаным чалавекам, дэпутатам Дзяржаўнай думы Расейскай імперыі, у 1930-я — польскім сенатарам. Але марыў, каб Беларусь была незалежнай і ад Польшчы, і ад Расейскай імперыі. Таму спрычыніўся да стварэння ў 1918-м Беларускай Народнай Рэспублікі ды стаў яе прэм’ер-міністрам. Аднак маладой дзяржаве быў наканаваны трагічны лёс. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. Піншчына, як і ўся Заходняя Беларусь, адышла Польшчы.

Мясцовыя распавядаюць, што падчас польска-савецкай вайны мясцовае насельніцтва, якое падтрымлівала бальшавікоў, зрабіла фатальную памылку: выбегла сустракаць з чырвонымі транспарантамі цягнік, поўны польскіх жаўнераў. Раман Скірмунт упаў перад апошнімі на калені, каб тыя не каралі мужыкоў.

Бальшавікі ж, якіх так чакалі мясцовыя, прыйшлі ў 1939-м і Рамана Скірмунта не пашкадавалі. Старшыня сельсавету загадаў адвесці яго і ягонага швагра Баляслава ў Пінск. Не даходзячы да горада, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Спадар Раман, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы. А гадзіннік, які быў на руцэ Рамана Скірмунта, забраў сабе адзін з выканаўцаў, на прозвішча Пархамчук. Пасля ён распавядаў знаёмым, што на гадавіну забойства гадзіннік спыняўся.

0
Яуген / Адказаць
05.12.2017 / 11:00
НН дзякуй за артыкул. Друкуйце паболей такіх.
1
Вот это история / Адказаць
05.12.2017 / 11:15
Вот это история! И очень показательная .
Таких как Скирмунт раньше на наших землях были тысячи . В результате репрессий, убийств, ссылок, эмиграции, в стране остались буквально десятки патриотичных людей. А кто нами правит и кто выбирает 
нашу саугасную элиту ? Правильно - потомки тех кто встречал поляков с красными флагами. То есть как не было ума у простых белорусов в начале века, так нет его и сейчас. А в Польше много наших людей из шляхты. Потому и процветают. А минския мешочники по литвам да варшавам шлындаюць. Но власть в своей стране менять не хотят.

0
Nepal / Адказаць
05.12.2017 / 11:22
Да были Беларусь настоящие но сейчас просто хомячки........
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру