05.12.2017 / 11:19

Мужчына загінуў пры пажары на праспекце Пераможцаў у Мінску

Мужчына загінуў пры пажары ў будаўнічай бытоўцы ў Мінску, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Фота Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Паведамленне аб загаранні будаўнічай бытоўкі па праспекце Пераможцаў, 20 у Мінску паступіла на «101» 4 снежня а 17:16.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі убачылі, што ў будаўнічай бытоўцы адбылося загаранне драўлянай ашалёўкі і ўцяпляльніка. У будаўнічай бытоўцы яны знйшлі труп мужчыны 1970 г.н.

Пажар быў ліквідаваны ў 17.41. Як мяркуецца, прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру