05.12.2017 / 14:54

У Кіеве прыхільнікі Саакашвілі вызвалілі яго з машыны паліцыі, ён заклікае да імпічменту Парашэнкі 63

Экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, якога сёння затрымалі ў цэнтры Кіева, прыхільнікі выцягнулі з машыны міліцыі, паведамляе Украінская праўда.

Актывісты разбілі шыбы і выцягнулі яго з задніх дзвярэй.

Людзі крычаць «Міша». Саакашвілі выступіў на лесвіцы касцёла. Вакол сабралася каля тысячы чалавек, затым прыхільнікі ўзялі Саакашвілі ў кола і павялі ў парламент.

Спачатку Саакашвілі зайшоў у офіс свайго «Руху новых сіл» на Музейным завулку. Але яго адціснуў натоўп людзей. Ён пабыў там некалькі хвілін са сваімі прыхільнікамі. Далей натоўп пайшоў да парламента.

Нагадаем, што раніцай сілавікі паспрабавалі затрымаць Саакашвілі. Работнікі Генпракуратуры Украіны і спецпадраздзяленне «Альфа» прыйшлі да яго ў рамках справы ў дачыненні да былых украінскіх палітыкаў-уцекачоў. Сам Саакашвілі залез на дах. Яго адтуль забралі і затрымалі.

Па дадзеных СБУ, экс-кіраўніку Грузіі інкрымінуюць парушэнне па ч 1. артыкула 256 — садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці.

У Кіеве на даху дома, дзе ён пражываў, затрыманы Міхэіл Саакашвілі

Саакашвілі пагражае саскочыць з даху падчас ператрусу ў яго кіеўскай кватэры

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

9
Люстэрка / Адказаць
05.12.2017 / 15:10
Выступ Саакашвілі пасля вызвалення народам. На адной руцэ засталіся кайданкі. https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=1771209812909392&id=260603653970023
4
Мінак / Адказаць
05.12.2017 / 15:11
як ім гэта ўдалося? ва Ўкраіне ж няма міліцыі...
10
Э / Адказаць
05.12.2017 / 15:12
А ў нашым балоце галоўнае бульк,бульк.
Паказаць усе каментары/ 63 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру