05.12.2017 / 18:53

На Анатоля Лябедзьку склалі пратакол за «нелегальнае пікетаванне» падчас збору подпісаў за адстаўку міністра абароны 10

«Вывудзіў з паштовай скрыні чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Здзіўленне зашкальвае. Пасля Маршаў недармаедаў у вулічных акцыях удзелу не прымаў. І?! Збор подпісаў за адстаўку міністра абароны, які, безумоўна, нясе маральную і палітычную адказнасць за серыю смерцяў ваеннаслужачых, прыраўнялі да несанкцыянаванага пікету«, — паведаміў палітык у сваім фэйсбук-акаўнце.

Пры гэтым, як заўважае Анатоль Лябедзька, з часу дзеяння, прайшло ўжо паўтара месяца.

«Прайшоў час. Улада ачомалася ад крытыкі і страху. Злеплены з паветра пратакол сведчыць, што ў краіне ўводзіцца незаконная забарона на збор подпісаў! Не, не ўсіх, а толькі тых, якія тычацца ацэнкі прац улады і яе выдатных прадстаўнікоў», — каментуе ён.

«Новая тактыка працы ведамства Шуневіча — цішком скласці пратакол і падкінуць у паштовую скрыню. Вось цікава, а што па гэтым пытанні думае Павел Ізотавіч, новаспечаны кіраўнік Грамадскага Савета пры міністры ў цёмна-сінім галіфэ?» — іранізуе кіраўнік АГП.

Збор подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова праводзіўся актывістамі пасля таго, як у вучэбнай частцы ў Пячах пад Барысавым быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. Прычынай смерці салдата сталі нестатутныя адносіны ў частцы.

2
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
05.12.2017 / 19:08
Гэты Раўкоў доўга думаў.як "зрабіць" Лябедзьку,і вось яно :
-"эўрыка"...
9
Надоело / Адказаць
05.12.2017 / 20:14
Мне показалось или почти с гордостью говорит, что участие в уличных акциях не принимал? И такое удивление про "запрет сбора подписей", а что через 20 лет после печально известных событий 1996 и всех тех репрессий, что были, господин Лебедько ждёт расцвета демократии? Отвыкли господа-путешественники по Брюсселям, форумам и Мальтам от воздуха Родины... 
5
) / Адказаць
05.12.2017 / 20:34
Надоело , Ну зачем так....Ён жа змагаецца.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру