05.12.2017 / 22:38

Пуцін мае заўтра абвесціць рашэнне па зімовай Алімпіядзе-2018 11

Заўтра, 6 снежня, на Усерасійскім форуме добраахвотнікаў будзе абвешчанае рашэнне аб удзеле або няўдзеле расійскіх спартоўцаў у зімовай Алімпіядзе-2018, паведамляе Чэмпіянат. Рашэнне абвесціць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У прысутнасці 15 тысяч гледачоў пройдзе шоу з удзелам зорак расійскай сцэны і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў штогадовай прэміі «Добраахвотнік Расіі 2017». Менавіта на гэтым мерапрыемстве прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвесціць рашэнне наконт фармату ўдзелу расійскіх спартоўцаў у Гульнях-2018 у Пхёнчхане.

Адначасова кіраўнік камітэта Дзярждумы па фізкультуры і спорце РФ Міхаіл Дзегцяроў заявіў у эфіры «Першага канала» аб праве расійскіх спартоўцаў самавызначацца.

«Рашэнне будзе прымаць сам сход алімпійцаў. Ён пройдзе 12 снежня. Усе алімпійцы прыедуць і самі вырашаць. Не мы палітыкі», — сказаў Дзегцяроў.

Згодна з рашэннем выканкама МАК 5 снежня, расійскія спартсмены могуць выступіць на Гульнях у Пхёнчхане толькі пад нейтральным сцягам. Спіс чыстых расійскіх спартоўцаў, якія змогуць выступіць на АГ-2018 пад нейтральным сцягам, вызначыць спецыяльная камісія МАК.

0
MyDaDyr777 / Адказаць
05.12.2017 / 22:44
Накуралесілі расіяне у 2014. На алімпіяду не пусьцілі і Крым вяртаць прыдзецца.
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
05.12.2017 / 23:21
Заутра будуць танцы? Баянау трэба пабольш i слiнавоз 20-тонны . Вова заутра забрызгае ядавiтай вадкасцю усе у радыусе пау-кiламетра
9
Злосны / Адказаць
05.12.2017 / 23:24
Я не сумняюся, што расейцы ўжывалі допінг. Але мяне цікавіць іншае: няўжо ў іншых краінах усё з гэтым так чыста, што ніводнага не выявілі?!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру