06.12.2017 / 09:52

Мінінфармацыі абмежавала доступ да дзевяці інтэрнэт-рэсурсаў 4

У паведамленні на сайце ведамства гаворыцца: «Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак)».

За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі — да аднаго.

На падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармрэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы. Гэта — dengitut3.by, immigrant.by, b-n.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-под-залог.бел, belarusgo.com.

0
Моб55 / Адказаць
06.12.2017 / 10:28
Спис рэсурсау у студыю)
0
инопланетный гость / Адказаць
06.12.2017 / 10:57
я уж про сайт нтв подумал
0
Kaзiк / Адказаць
06.12.2017 / 13:37
Моб55, а па спасылцы прайсці?) dengitut3.by, immigrant.by, b-n.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-под-залог.бел, belarusgo.com +2 наркакрамы і 1 з порна
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру