06.12.2017 / 14:38

7 снежня ў пракат выходзіць новы фільм, агучаны па-беларуску — «Жонка наглядчыка заапарка» 6

Паказы: 7 снежня - velcom cinema (ГЦ Dana Moll, вул. Мсціслаўца, 11), 8—10 снежня — «Масква» (пр. Пераможцаў, 13), 13 снежня — Брэст, «Беларусь» (вул.Савецкая, 62).

Фільм распавядае рэальную гісторыю подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой сусветнай вайны.

Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў — усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай, Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску.

Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Прэм’ера фільма ў беларускай агучцы ў Мінску адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema (ГЦ Dana Moll, вул. Пятра Мсціслаўца, 11). А 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13).

Паказ фільма таксама плануецца ў Берасці 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь» (вул.Савецкая, 62).

Падрабязнасці на kinakong.by/zoo.

Дадатковая інфармацыя: +375 29 5543459 (Андрэй).

0
ЯНКА / Адказаць
06.12.2017 / 15:31
🎬 Нейкая няўцямная афіша. Даніла Бруль грае леапёрда? 🐆
0
Яуген / Адказаць
06.12.2017 / 15:37
Дзякуй за мову!
0
Віцяблянін / Адказаць
06.12.2017 / 16:43
А ў Віцебску будзе?
Дарэчы, дзякуй за "Шторм: палаючы ліст" у Віцебску - выдатная стужка, добрая агучка!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру