Фільм распавядае рэальную гісторыю подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой сусветнай вайны. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў — усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай, Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску.

Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Прэм’ера фільма ў беларускай агучцы ў Мінску адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema (ГЦ Dana Moll, вул. Пятра Мсціслаўца, 11). А 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13).

Паказ фільма таксама плануецца ў Берасці 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь» (вул.Савецкая, 62).

Падрабязнасці на kinakong.by/zoo.

Дадатковая інфармацыя: +375 29 5543459 (Андрэй).