Фота Віктара Фядосенкі, Reuters

Фота Віктара Фядосенкі, Reuters

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў удзельнікам форуму «Добраахвотнік Расіі — 2017», што ў бліжэйшы час прыме рашэнне пра свой удзел у выбарах прэзідэнта Расіі 2018 года.

«Гэта заўсёды для любога чалавека вельмі адказнае рашэнне, бо матывам пры прыняцці рашэння можа быць толькі імкненне палепшыць жыццё людзей у нашай краіне, зрабіць краіну больш магутнай, абароненай, што ўся імкнецца ў будучыню. А дасягнуць гэтых мэтаў можна толькі пры адной умове, калі людзі давяраюць і падтрымліваюць», — заявіў Пуцін, адказваючы на пытанні аднаго з валанцёраў і вядучага цырымоніі Дзмітрыя Губерніева пра тое, ці прыме ён удзел у будучых выбарах.

У сваю чаргу Пуцін звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з пытаннем, ці падтрымаюць тыя яго кандыдатуру, і, пачуўшы ў адказ шматгалосае «Тааак!», паабяцаў прыняць рашэнне «ў бліжэйшы час».

«Яно [рашэнне] будзе прынята ў найбліжэйшы час. І, прымаючы яго, я, вядома, буду мець на ўвазе і нашу сённяшнюю гутарку, і вашу рэакцыю. Дзякуй вам вялікі», — сказаў Пуцін.

Выбары запланаваныя на 18 сакавіка 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?